Завод "Штадлер Мінск" распрацуе цягнік FLIRT для эксплуатацыі ў кліматычных умовах Туркменістана. Гэта гадавое ваганне тэмператур ад мінус 40 да плюс 60 градусаў і перыядычныя пясчаныя буры. Беларуская чыгунка ў сваю чаргу выказала гатоўнасць абсталяваць прыладамі дыспетчарскай цэнтралізацыі ўчасткі чыгунак Туркменістана, а таксама навучыць туркменскіх спецыялістаў самастойна абслугоўваць такія сістэмы.