01.07.2016
Беларусы знаёмяцца з купюрамі новага ўзору. Сёння ўначы ў краіне прайшла дэнамінацыя - нацыянальная валюта страціла 4 нулі. Банкаўская сістэма цалкам перазапушчаная. Новыя грошы можна зняць у кожным трэцім банкамаце. А ўжо заўтра - паўсюдна. Акрамя таго, разлічыцца за тавары і паслугі можна з дапамогай пластыкавых картак па тэрмінале. У буйныя аб"екты гандлю таксама паступілі новыя купюры і манеты. Поўны пераход на новую сістэму завершыцца ў найбліжэйшыя суткі. Аднак першы час магчымыя аб"ектыўныя затрымкі ў абслугоўванні.
Падзяліцца:

Вверх