29.01.2016
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм"ер-міністрам сёння прыме ўдзел у пасяджэнні савета дзелавога супрацоўніцтва. Запланаваныя таксама перамовы прэм"ер-міністраў Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. Кіраўнікі ўрадаў плануюць абмеркаваць шэраг двухбаковых пытанняў, у першую чаргу эканамічнага характару. Сярод расійскіх рэгіёнаў горад на Няве займае пятае месца па аб"ёмах гандлю з нашай краінай. Па выніках мінулага года амаль двухмільярдны тавараабарот паменшыўся амаль на траціну. Прэм"ер-міністры нацэленыя знайсці выйсце з сітуацыі. У прыватнасці, прапаноўваецца больш актыўна развіваць вытворчую кааперацыю. Гэтая тэма будзе ў цэнтры ўвагі падчас наведвання НВА па перапрацоўцы пластмас імя "Камсамольскай праўды", дзе пройдзе прэзентацыя беларуска-расійскіх праектаў.
Падзяліцца:

Вверх