Беларусь сёння адзначае Дзень энергетыка - свята для 70 тысяч чалавек, якія забяспечваюць працу энергетычнай сістэмы краіны. Гэта складаны комплекс, у які ўваходзяць электрастанцыі, кацельні; электрычныя і цеплавыя сеткі. Сёння траціну ўсёй электраэнергіі выпрацоўвае Лукомльская ГРЭС. Але ўжо праз тры гады галоўным энергааб"ектам стане АЭС. Менавіта ў лістападзе 2018 павінен запрацаваць яе першы энергаблок. Корпус рэактара для яго прыбудзе на станцыю ў чацвер. Усяго ж Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 МВт.