13.01.2016
Першыя БелАЗы грузападымальнасцю 90 тон увялі ў эксплуатацыю ў В"етнаме. Урачыстая цырымонія адбылася ў горадзе Кам Тхо. Самазвалы сабраны метадам буйнавузлавой зборкі в"етнамскай карпарацыяй "Вінакамін" разам са спецыялістамі Беларускага аўтамабільнага завода. У прысутнасці беларускіх дыпламатаў аўтамабілі, якія сышлі з канвеера, прайшлі першую праверку ў вугальным кар"еры правінцыі Куанг Нінь. На працягу наступных двух месяцаў будзе праведзена абкатка самазвалаў і навучанне персаналу, пасля чаго В"етнам можа купіць да 100 адзінак такой тэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх