04.11.2015
Праграмы меліярацыі зямель, бульбаводства і пладаводства па беларускіх тэхналогіях будуць развіваць у Сахалінскай вобласці. Пра гэта ў Паўднёва-Сахалінску дамовіліся губернатар Алег Кажамяка і Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Леанід Заяц. Адпаведныя праекты плануюць падрыхтаваць за паўтара месяца. Кіраўніцтва Сахаліна таксама прапанавала беларускаму боку паўдзельнічаць у жыллёвым і дарожным будаўніцтве. У планах вобласці набыццё ў Беларусі аўтобусаў і машын для камунальнай сферы.
Усе тэмы, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, уключаны ў спецыяльны двухгадовы план, што падпісаны па выніках перамоў.
Падзяліцца:

Вверх