Здабыча калійнай руды ў прамысловых маштабах пачнецца ўжо ў сярэдзіне 2016 года.
Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам праінспектавала ход прац на будпляцоўцы Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Гэта адзін з самых маштабных замежных праектаў Беларусі. Яго кошт ацэньваецца прыкладна ў $1 млрд. Дзякуючы беларускім спецыялістам ужо да 2017 года камбінат павінен выйсці на праектную магутнасць вытворчасці ўгнаенняў да паўтара мільёна тон калія за год. Здабыча руды ў прамысловых маштабах пачнецца ўжо ў сярэдзіне наступнага года. Запасаў калійнай солі ў гэтым радовішчы хопіць мінімум на 50 гадоў.