08.07.2016
Мабільныя дадаткі, музыку, кнігі, фільмы і гульні, якія прадаюцца ў электронным выглядзе, могуць абкласці падаткам. Аб гэтым заявілі ў Міністэрстве па падатках і зборах. Пад новыя правілы трапяць у першую чаргу замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі ў Беларусі. Але не выключана, што падаткі будуць спаганяць і з карыстальнікаў. Зараз гаворка ідзе аб ПДВ са стандартнай стаўкай у 20%.
У найбліжэйшы час усе прапановы будуць накіраваныя ў Міністэрства фінансаў для наступнага абмеркавання з усімі зацікаўленымі органамі. Увесці падатак плануюць у наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх