26.09.2016
На гэтым тыдні ў Беларусі ўводзяцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковага пакрыцця платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Паводле прэзідэнцкага ўказу, на такую падтрымку могуць разлічваць сем"і, дзе аплата ЖКГ перавышае ўстаноўлены працэнт ад сукупнага прыбытку. Для гараджан гэта выдаткі больш за 20% сукупнага прыбытку, а для сельскай мясцовасці - больш за 15%. Інвалідам і пенсіянерам субсідыі будуць падаваць аўтаматычна, астатнім грамадзянам трэба звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі. Чакаецца, што жыллёвымі субсідыямі змогуць скарыстацца каля 400 000 беларускіх сем"яў.
Падзяліцца:

Вверх