Нацбанк з гэтага дня зніжае стаўку рэфінансавання на 2 пункты. Зараз яна складае 20% гадавых. Прапарцыйна зніжаюцца працэнты па крэдытах, якія камерцыйныя банкі выдаюць насельніцтву і кампаніям. Як растлумачылі фінансісты, такому рашэнню спрыяла першым чынам запаволенне інфляцыйных працэсаў. З пачатку года гэта ўжо трэцяе паніжэнне. У агульнай складанасці стаўка рэфінансавання страціла 5 працэнтных пунктаў.