З 1 ліпеня стаўка рэфінансавання ў Беларусі знізіцца да 20%. Такое рашэнне Нацбанк прыняў у сувязі з запаволеннем інфляцыйных працэсаў. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прырост спажывецкіх цэн сёлета ў маі знізіўся да 0,5% у дачыненні да красавіка. З пачатку года гэта будзе ўжо трэцяе зніжэнне. Усяго стаўка рэфінансавання страціць 5 працэнтных пунктаў. Таксама Нацбанк знізіў стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў з 27% да 25% гадавых.