У Беларусі ўведзены новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Для працаздольнага насельніцтва ён складае крыху больш за 193 рублі, для пенсіянераў 134, для студэнтаў - 170 рублёў. Са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму вырастуць мінімальныя працоўныя, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і падвышэнні да іх. Праіндэксуюць і даплаты пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, а таксама дзіцячыя дапамогі. З 1 жніўня змяняюцца і памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Для працаздольнага насельніцтва гэта каля 366 рублёў. Для пенсіянераў больш за 288 і амаль 272 рублі для студэнтаў.