Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі за 7 месяцаў года павялічылася больш як на 4 %. І склала 6 мільярдаў 200 мільёнаў недамінаваных рублёў. А сярэдняя ўраджайнасць - амаль 35 цэнтнераў з гектара. Дабіцца высокіх паказчыкаў удалося шмат у чым дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграм адраджэння і развіцця сяла. Апошнія гады змяняюцца падыходы да фінансавання - ствараюцца ўмовы, якія дазволяць аграрыям выйсці на самаакупнасць. Зацверджана дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу. Плануецца, што да 2020 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі перавысіць 6 млрд долараў. А прадукцыйнасць працы вырасце амаль у паўтара раза.