Дзяржпраграма жыллёвага будаўніцтва да 2020 года распрацоўваецца ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва. Дакумент будзе ўключаць дзве падпраграмы, якія маюць дачыненне да ўласна жыллёвага будаўніцтва і ўзвядзення інфраструктуры для жылля.
Мяркуецца, што на працягу пяці наступных гадоў у краіне будзе будавацца не менш як 3,5-4 млн. кв. м жылля штогод. Пры наяўнасці большага аб"ёму льготных крэдытных рэсурсаў і пашырэнні іншых форм дзяржпадтрымкі аб"ём будаўніцтва жылля можа павялічвацца. У дзяржпраграме будзе ўлічвацца бягучая эканамічная сітуацыя і прагнозы адносна яе развіцця.