07.12.2015
Аляксандр Лукашэнка сабраў эканамічны блок улады для абмеркавання бюджэту і прагнозу развіцця краіны ў 2016 годзе. У пачатку сустрэчы былі прааналізаваны вынікі гэтага года. Дасягненне ўрада - стабільнасць на валютным рынку і скарачэнне інфляцыі. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка патрабуе мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі. Акцэнт - на павелічэнні экспарту і прыцягненні інвестыцый. Бюджэт Беларусі захавае сацыяльную накіраванасць. Узровень інфляцыі не павінен перавысіць 12 %, а сярэдняя стаўка па крэдытах можа знізіцца да 15 % гадавых. Плануецца, што зарплаты бюджэтнікаў вырастуць на 13 %.
Падзяліцца:

Вверх