01.12.2016
Праект пагаднення аб распрацоўцы агульнага фінансавага рынку падпісаны ў Маскве на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. Агульны фінансавы рынак павінен быць сфарміраваны да 2025 года. Гэта датычыцца каштоўных папер, страхавання і банкаўскай сферы. Таксама на пасяджэнні ішла размова пра фарміраванне лічбавай прасторы ЕАЭС, асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці саюза на 2017 год і пра пачатак перамоў, пра стварэнне зон свабоднага гандлю з Індыяй, Іранам, Сінгапурам, Паўднёвай Карэяй і Егіптам. Члены Савета ЕЭК падрыхтавалі праекты рашэнняў для снежаньскага саміта прэзідэнтаў краін ЕАЭС.
Падзяліцца:

Вверх