Беларусі ў будучай пяцігодцы неабходна застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі і прагрэсу. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, дзе абмяркоўваўся праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года. Прэзідэнт патрабуе ажывіць тэкст дакумента, каб ён быў зразумелы кожнаму, а не толькі спецыялістам. Што тычыцца сутнасці дакумента, акцэнт на якасныя параметры росту эканомікі - зніжэнне залежнасці ад знешніх фактараў, дыверсіфікацыю экспарту, прыцягненне інвестыцый і стварэнне рабочых месцаў. Выніковы варыянт праграмы разгледзяць на 5-м Усебеларускім народным сходзе 22-23 чэрвеня ў Мінску.