22.09.2016
У Беларусі працягваецца абмеркаванне галоўнага фінансавага дакумента на наступны год. Бюджэт-2017 рыхтуюць да разгляду на асенняй сесіі парламента. Ва ўрадзе разлічваюць на прафіцыт бюджэту - гэта значыць прыбыткі перавысяць выдаткі амаль на паўтара мільярда рублёў. Розніцу накіруюць і на пагашэнне дзярждоўгу. Пры гэтым бюджэт захавае сваю сацыяльную скіраванасць. Вырастуць выдаткі на адукацыю, ахову здароўя, сямейны капітал. Акрамя таго, у наступным годзе больш сродкаў плануюць накіраваць на навуковыя даследаванні.
Падзяліцца:

Вверх