25.03.2016
Працягваецца візіт кіраўніка Арлоўскай вобласці ў Беларусь. Учора з губернатарам расійскага рэгіёна сустрэўся Прэзідэнт Беларусі. Галоўнай тэмай стала эканоміка. Бакі ўжо вызначылі цэлы шэраг сумесных праектаў. Каб паскорыць працэс, у Арлоўскай вобласці адкрыецца беларускае прадстаўніцтва, а ў нашай краіне - прадстаўніцтва расійскага рэгіёна. Больш прадметна ўзаемадзеянне Беларусі з Арлоўскай вобласцю абмеркавалі ў Доме ўрада. Абодва бакі зацікаўленыя ў развіцці адносін у трох ключавых кірунках. У цэнтры ўвагі - нарошчванне гандлю, сумесная праца ў сферы навукі і тэхналогій і развіццё гуманітарных сувязяў. Усё гэта прапісалі ў спецыяльным дакуменце. Сёння расійскія партнёры наведаюць найбуйнейшыя беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы і агракамбінат "Дзяржынскі".
Падзяліцца:

Вверх