29.01.2016
У Беларусі зацверджаная Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2016 год. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Усяго ў праграму ўвайшло 99 аб"ектаў, трэць з іх будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ўжо сёлета. На іх будаўніцтва і рэканструкцыю будзе накіравана больш як 4,5 трыльёна рублёў. У прыватнасці, гэтыя сродкі пойдуць на стварэнне другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, на будаўніцтва аб"ектаў сацыяльнай інфраструктуры ў Астраўцы, а таксама на ўзвядзенне жылля для сем"яў, якія выхоўваюць сірот.
Падзяліцца:

Вверх