Нягледзячы на невялікую станоўчую дынаміку ў аднаўленні эканамічнага росту пераважная колькасць параметраў застаецца нявыкананай. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы справаздачу Кабінета Міністраў аб выніках развіцця краіны ў першым квартале. Кіраўнік дзяржавы даў ураду тры месяцы на дасягненне выніку. Прэзідэнт запатрабаваў ад вышэйшых службовых асоб, урада, Нацбанка і губернатараў эфектыўнага вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў найбліжэйшы час два найважнейшыя мерапрыемствы вызначаць далейшую стратэгію развіцця Беларусі. Гэта Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту і Усебеларускі народны сход, які вызначыць задачы на перспектыву.