Тавараабарот у паўмільярда долараў. Такую планку ва ўзаемным гандлі павінны ўзяць Беларусь і Сербія ў найбліжэйшай перспектыве. Аб гэтым заявіў сёння Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам. Летась краіны нагандлявалі амаль на 250 мільёнаў.Чырвоная дарожка, гімны дзвюх краін і рота ганаровай варты - афіцыйным перамовам папярэднічала падкрэслена сяброўская цырымонія сустрэчы ў Палацы Незалежнасці.Па выніках перамоў лідары краін падпішуць сумесную заяву. Заўтра Томіслаў Нікаліч наведае Мінскі трактарны завод і разам з Аляксандрам Лукашэнкам дасць старт сумеснаму праекту - будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір".