Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочай паездкай наведвае Гомельскую вобласць. Да гэтага часу Кіраўнік дзяржавы наведаў чыгуначны вакзал у абласным цэнтры. Тут абмяркоўвалася развіццё як аўтамабільнай, так і чыгуначнай інфраструктуры. Прэзідэнт азнаёміўся з рухомым саставам кампаніі "Штадлер" і электравозам серыі БКГ-2 кітайскай вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка даў старт рэгулярнаму руху цягнікоў на электрацязе ў кірунку Гомель - Мінск - Гомель. Плануецца, што сёння Кіраўнік дзяржавы наведае будаўнічую пляцоўку дзіцячай абласной клінічнай бальніцы і кандытарскую фабрыку "Спартак".