29.02.2016
Аб эфектыўнасці сістэмы фінансаў у Беларусі ішла размова сёння ў Прэзідэнта. Урад і Нацыянальны банк прапанавалі Аляксандру Лукашэнку праекты ўказаў па развіцці фінансавага рынку. Прынята рашэнне, што рэгуляванне страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер застанецца за Мінфінам. Нацбанк будзе здзяйсняць дадатковы кантроль. Такі рэжым устаноўлены на найбліжэйшы год. Прапанаваныя крокі дазволяць прадпрыемствам прыцягваць дадатковыя рэсурсы для развіцця.
Падзяліцца:

Вверх