15.02.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Беларусі. Цэнтральная тэма - эпідэміялагічная сітуацыя з грыпам і ВРІ. Як далажыў Кіраўніку дзяржавы Васіль Жарко, эпідэміі грыпу ў Беларусі няма, а сезонны ўсплёск да канца тыдня пойдзе на спад. Усе медустановы і аптэкі цалкам укамплектаваны неабходнымі лекамі, было арганізавана дзяжурства тэрапеўтаў у выхадныя дні. Таксама на сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з цэнамі на лекі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў і надалей не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн.
Падзяліцца:

Вверх