2016-ы стане годам праверкі на трываласць для айчыннай прамысловасці. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі маторны завод. Кіраўнік дзяржавы рэгулярна ацэньвае вынікі працы прамысловых гігантаў. А гэтае прадпрыемства - важнае звяно ў ланцужку нацыянальнага аўтамабілебудавання. У найбліжэйшыя год-два Беларусь будзе мець поўны камплект уласнай вытворчасці аўтамабіляў. Кіраўнік дзяржавы заклікаў прамыслоўцаў выконваць жорсткую дысцыпліну вытворчасці. Дыктатура тэхналогіі павінна вывесці прадпрыемствы на выпуск новай якаснай прадукцыі, канкурэнтаздольнай на знешніх рынках, што дапаможа палепшыць эканамічную сітуацыю ў краіне, - перакананы Прэзідэнт.