Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду на працягу тыдня дапрацаваць пакет праектаў прававых актаў па вырашэнні пытанняў у эканоміцы. Задача пастаўленая па выніках нарады аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Дзяржава і далей будзе падтрымліваць сацыяльную галіну. Аляксандр Лукашэнка зноў нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і службовых асоб, якія сёння не нацэленыя на атрыманне выніку. У гэтых умовах удасканаленне кадравай палітыкі набывае асаблівую актуальнасць.