15.02.2016
Сёння ж Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Сяргей Гурулёў далажыў пра эканамічную сітуацыю ў галіне. За апошнія пяць гадоў аб"ём экспарту павялічыўся амаль у два разы, а аб"ём вытворчасці вырас у паўтара, рэнтабельнасць перавышае 18,5%. Аляксандр Лукашэнка паставіў перад Дзяржкамваенпрамам задачу стварыць больш дасканалыя ракетныя комплексы. Далёкасць дзеяння павінна перавысіць 200 км. Таксама Прэзідэнт і старшыня Дзяржкамваенпрама абмеркавалі пытанні кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1", які месяц таму запушчаны з кітайскага касмадрома "Січан". Наземны комплекс кіравання спадарожнікам афіцыйна ўвядуць у дзеянне 12 красавіка.
Падзяліцца:

Вверх