Вызначаныя меры павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі. Ва ўказе, які падпісаў напярэдадні Прэзідэнт, пазначаны сістэмныя крокі па дасягненні гэтай мэты. Гэта ў тым ліку якаснае кіраванне дзяржпрадпрыемствамі і паніжэнне сабекошту прадукцыі, развіццё добрасумленнай канкурэнцыі і рацыянальнага імпартазамяшчэння.Прадугледжана паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, паступальнае паніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы. Маламаёмных і сям"і, якія выхоўваюць дзяцей, падтрымаюць за кошт фарміравання рэзерваў у бюджэце да 8 трыльёнаў рублёў. Акрамя таго, плануецца ўзмацніць механізмы адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян. У прыватнасці, укараніць з кастрычніка безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг.