А. Лукашэнка раскрытыкаваў прапановы, рэалізацыя якіх можа прывесці да росту цэн і даручыў разабрацца з тарыфамі на жыллёва-камунальныя паслугі.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі. На думку Кіраўніка дзяржавы, сістэма продажу дзяржуласнасці ў Беларусі наладжаная дакладна. Інвестар павінен атрымаць адабрэнне калектыву, мясцовых і рэспубліканскіх уладаў аж да Прэзідэнта. Сёння ж Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прапановы ўрада, рэалізацыя якіх можа прывесці да росту цэн у Беларусі. На думку Кіраўніка дзяржавы, у гэтым выпадку людзі пачнуць эканоміць, а бюджэт недалічыцца саліднай сумы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: рост цэн павінен кампенсавацца павелічэннем даходаў насельніцтва. Таксама Прэзідэнт даручыў разабрацца з аб"ектыўнасцю тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.