11.01.2016
У прагнозе эканамічнага курсу ўрад аналізуе 12 фундаментальных фактараў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка прэм"ер-міністра Васіля Мацюшэўскага. У цэнтры ўвагі - праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў. Як адзначыў на сустрэчы Кіраўнік дзяржавы, дакумент патрабуе шырокага абмеркавання з экспертамі. Пры гэтым важна думаць пра людзей, вытворчасць і развіццё. Пры падрыхтоўцы праграмы асабліва ўлічваецца арыентацыя нашай краіны на экспарт. Для гэтага ўрад аналізуе мінімум 12 розных мікра- і макраэканамічных фактараў. Сярод іх - новае супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, новая праграма з МВФ можа стартаваць ужо ў студзені-лютым.
Падзяліцца:

Вверх