19.05.2016
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным і далей развіваць СНД як унікальную інтэграцыйную пляцоўку.

Мінск гэтымі днямі становіцца сталіцай бяспекі СНД. Сёння ў беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужб Садружнасці. А да старту маштабнага форуму з яго ўдзельнікамі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі. Асноўная задача Савета - узаемадзеянне нацыянальных спецслужб у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, па прычыне ўзнікнення новых выклікаў і пагроз (у тым ліку крызісных з"яў у сусветнай эканоміцы) важна і далей развіваць СНД як унікальную інтэграцыйную пляцоўку. У другой палове дня кіраўнікі спецслужб СНД абмяркуюць уплыў развіцця геапалітычнага становішча ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, а таксама выкананне Праграмы супрацоўніцтва СНД па барацьбе з тэрарызмам.
Падзяліцца:

Вверх