04.05.2016
Беларусь гатовая рэалізоўваць сумесныя лагістычныя праекты з партнёрамі ў ААЭ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў карпарацыі DP World. На перамовах размова ішла аб перспектыўных інвестыцыях у Беларусь. Султан Ахмед бен Сулейм адзначыў не толькі ўдалае геаграфічнае размяшчэнне нашай краіны, але і доступ на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Улічваючы, што карпарацыя, як правіла, інвестуе на дзесяцігоддзі наперад, госць асабліва падкрэсліў высокі ўзровень бяспекі ў Беларусі. Карпарацыі DP World належаць 77 грузавых тэрміналаў на тэрыторыі 40 краін. Летась аб"ём капітальных інвестыцый склаў амаль 5,5 мільярдаў долараў. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў: калі эмірацкая карпарацыя вырашыць інвеставаць у Беларусь, то для яе будуць створаныя самыя лепшыя ўмовы.
Падзяліцца:

Вверх