А.Лукашэнка: ЕАЭС павінен стаць не горшым за Еўрасаюз. І сёння ж Прэзідэнт сустрэўся з новым кіраўніком калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. На гэту пасаду былы прэм"ер Арменіі Тыгран Саркісян быў прызначаны ў лютым. Еўразійская інтэграцыя працуе ўжо год. У 2015-м пад старшынствам Беларусі быў сфарміраваны агульны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, рабочай сілы і капіталаў. Амаль палова рынку паслуг ужо працуе па адзіных правілах. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, удзельнічаючы ў Еўразійскім саюзе, Беларусь паслядоўна і настойліва выступае за зняцце ўсіх бар"ераў, якія яшчэ застаюцца ва ўзаемным гандлі.