15.04.2016
Беларусь гатовая пайсці на цесную кааперацыю ў сферы лёгкай прамысловасці з Іванаўскай вобласцю Расіі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Паўлам Каньковым. У рэгіёне ўжо працуюць некалькі сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці мэблі і тавараў для дома. Летась тавараабарот Беларусі і Іванаўскай вобласці дасягнуў 70 мільёнаў долараў. Зараз бакі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці і машынабудаванні. У рамках візіту дэлегацыі расійскага рэгіёна ў Мінск прадугледжана падпісанне дарожнай карты супрацоўніцтва на 2016-2017 гады.
Падзяліцца:

Вверх