Прэзідэнт Беларусі мае намер сёлета наведаць з візітам Эквадор. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора Габрыэлай Рывадэнейрай. У краін агульныя інтарэсы, супадаюць пазіцыі і на міжнароднай арэне, а вось эканамічнае супрацоўніцтва пакуль не адпавядае патэнцыялу. За апошнія некалькі гадоў тавараабарот падвоіўся - летась ён склаў каля 80 мільёнаў долараў. Але шмат перспектыўных кірункаў ва ўзаемным гандлі застаюцца нерэалізаванымі. Сярод такіх - праекты ў нафтаздабычы, геолагаразведцы і будаўніцтве. Імі зоймуцца ўжо сёлета. Парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Беларусі. Эквадорскі бок разлічвае на істотнае пашырэнне сувязяў з Беларуссю. Такую пазіцыю выказала кіраўнік дэлегацыі Габрыэла Рывадэнейра.