Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнічай дэлегацыяй кітайскай правінцыі Хунань. У рэгіёне пражывае 67 мільёнаў чалавек. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вялікую ролю ў супрацоўніцтве Беларусі і Кітая адыгрываюць міжрэгіянальныя сувязі. За 25 гадоў з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі пройдзены вялікі шлях, і сёння паміж стратэгічнымі партнёрамі няма закрытых тэм. Сёння Мінпрам Беларусі і кампанія "Зумліён" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Гэта буйная карпарацыя - адзін з лідараў КНР па вытворчасці спецтэхнікі для сельскай гаспадаркі, энергетыкі, будаўніцтва і транспартнай сферы.