03.05.2016
Рыхтаваць спецыялістаў і набіраць абітурыентаў у ВНУ варта зыходзячы з патрэбнасцяў эканомікі. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў шэраг ініцыятыў. У прыватнасці, абітурыент зможа здаваць на адно цэнтралізаванае тэсціраванне больш, чым зараз, ужо па чатырох прадметах, а сертыфікат ЦТ будзе сапраўдны на працягу 2 гадоў. Колькасць рэзервовых дзён для правядзення ЦТ плануецца павялічыць да 3. Новаўвядзенні ўступяць у сілу з 2017 года. Зараз рыхтуецца адпаведны ўказ. Уступная кампанія гэтага года пройдзе па ранейшых правілах.
Падзяліцца:

Вверх