06.07.2016
А. Лукашэнка: Падатковыя органы Беларусі перажываюць пераломны этап у сваім развіцці.
І сёння ж Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зрабіць працэдуру падаткаабкладання ў Беларусі максімальна камфортнай для бізнесу, але пры гэтым яна павінна гарантаваць рэалізацыю законных інтарэсаў дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што падатковыя органы ў сваім развіцці перажываюць свайго роду пераломны этап у пытаннях удасканалення сістэмы падаткаабкладання і адміністрыравання.
Падзяліцца:

Вверх