Прэзідэнт Беларусі патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, калі наведваў завод "Мінатор-Сэрвіс". На мадэрнізаваных плошчах поўны ланцужок - ад праектавання да вырабу баявых машын. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з асаблівасцямі вытворчага працэсу. Таксама Прэзідэнту паведамілі аб працы Дзяржкамваенпрама па ўцягванні ў абаронны сектар эканомікі прадпрыемстваў прыватных форм уласнасці. За апошнія некалькі гадоў гэтая мінская кампанія спраектавала і стварыла ўласныя ўзоры ваеннай тэхнікі.