Работа дзяржорганаў павінна быць празрыстай і зразумелай для людзей. Гэта запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Напярэдадні Кіраўніку дзяржавы далажылі наконт стану рынку працы, перспектыў павышэння пенсій, а таксама наконт дзіцячых дапамог і своечасовых выплат зарплаты. Прэзідэнт цікавіўся, як людзі абмяркоўваюць варыянты пенсіённай рэформы, якія паступаюць прапановы па гэтым пытанні.Акрамя гэтага, міністр фінансаў Уладзімір Амарын далажыў аб даходах і расходах бюджэту краіны за першыя месяцы года. Кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў.