А. Лукашэнка: Усё павінна прапрацоўвацца і ўлічвацца пад высокі вынік у аграрным сектары.
Віцебскую вобласць трэба прывесці ў парадак. Гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з рабочай паездкай паўночны рэгіён краіны. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на выразнай аграрнай спецыялізацыі кожнага раёна з улікам прыродных умоў і земляў. Новыя тэхналогіі ўборачнай сёння тэма нумар адзін. Выразнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - усё павінна прапрацоўвацца і ўлічвацца пад высокі вынік у аграрным сектары. Усяго па Беларусі намалочана амаль 4 мільёны тон збожжа. Да 20 жніўня асноўная ўборка будзе завершаная. Прэзідэнт даручыў не зніжаць тэмпы жніва.