Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўнага выкарыстоўвання мясцовых відаў паліва. Такая задача пастаўленая на нарадзе па развіцці энергетыкі. Штогод Беларусь закупляе прыроднага газу на 3 млрд. долараў. Гэты артыкул выдаткаў дзяржавы можна скараціць, лічыць Прэзідэнт. Пераход на больш танную энергію дапаможа знізіць сабекошт тавараў, а значыць - канкурэнтаздольнасць прадукцыі павысіцца. У сувязі з гэтым ураду і мясцовым органам неабходна скаардынаваць свае планы па пераходзе на больш танныя крыніцы энергіі. Акрамя таго, падчас складання будучых паліўных балансаў варта ўлічваць "уключэнне ў сетку" Беларускай атамнай станцыі.