10.12.2015
Па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
Сёння Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам у Туркменістане. У праграме - перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым. Па выніках чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў. Адносіны Мінска і Ашхабада носяць характар стратэгічнага супрацоўніцтва. У туркменскіх Каракумах Беларусь пад ключ будуе Гарлыкскі горна-абагачальны калійны камбінат. Кошт праекта - мільярд долараў. Чакаецца, што падчас візіту прэзідэнты Беларусі і Туркменістана наведаюць сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш.
Падзяліцца:

Вверх