На беларуска-в"етнамскім бізнес-форуме падпісана 17 дакументаў на 24 млн долараў. Прадаўжаецца дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў В"етнам. Сёння ў праграме - перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам В"етнама Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Кампартыі і прэм"ер-міністрам рэспублікі. Напярэдадні ў Ханое адбыўся беларуска-в"етнамскі бізнес-форум. Падпісана амаль два дзясяткі дакументаў на 24 мільёны долараў. Гэта кантракты на пастаўку ў В"етнам тэхнікі МАЗ, МТЗ, і БелАЗ, дагаворы, пагадненні і мемарандумы на экспарт калійных удабрэнняў, шыннай прадукцыі, сухога малака, сухога дзіцячага і спартыўнага харчавання.