16.02.2016
Прэзідэнт Беларусі правёў нараду аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. У цэнтры ўвагі - прапановы ўрада па рэфармаванні асобных сфер эканомікі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Дзяржава і далей будзе падтрымліваць сацыяльную сферу. Задача ўрада - стварыць умовы для вытворчасці і продажу тавараў. Аляксандр Лукашэнка зноў нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і службовых асоб, якія сёння не нацэленыя на атрыманне выніку. У гэтых умовах удасканаленне кадравай палітыкі набывае асаблівую актуальнасць.
Падзяліцца:

Вверх