23.08.2016
Прэзідэнт правёў шэраг рабочых сустрэч. Пра сітуацыю ў эканоміцы Аляксандру Лукашэнку далажылі кіраўнікі ўрада і Нацбанка. З пачатку года ў эканоміцы намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі - удалося стрымаць інфляцыю, прагназуецца стабільнасць і на валютным рынку. Аляксандр Лукашэнка нацэліў урад на максімальную падтрымку насельніцтва і работнікаў прадпрыемстваў. Сёння Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў крымінагенную сітуацыю з генпракурорам Беларусі. Як адзначыў Аляксандр Канюк, у цэлым колькасць злачынстваў за першае паўгоддзе знізілася. І гэта ўжо тэндэнцыя - колькасць злачынстваў скарачаецца ўжо пяты год.
Падзяліцца:

Вверх