17.03.2016
Новая стратэгія на найбліжэйшыя 4 гады і фінансаванне праектаў у дзяржсектары. Кіраўнік дзяржавы і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця абмеркавалі праграму супрацоўніцтва. Вынік больш як 20-ці гадоў партнёрства нашай краіны з банкам - 70 знакавых праектаў: ад вытворчасці напояў да рухомага складу. У развіццё важных напрамкаў інвесціравана каля двух мільярдаў еўра. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у свеце Беларусь ведаюць як сумленнага і надзейнага партнёра, што выконвае ўсе абавязацельствы. Гэтыя ж патрабаванні наша краіна прад"яўляе любому інвестару, які гатовы працаваць тут.Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ўжо амаль чвэрць стагоддзя падтрымлівае трансфармацыю эканомік у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, спрыяе развіццю прыватнага сектара і прыцягвае значныя аб"ёмы прамых замежных інвестыцый.
Падзяліцца:

Вверх