У Беларусі сфарміраваны праект бюджэту на 2016 год. У найбліжэйшы час ён разам з пакетам дакументаў па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе ўнесены Кіраўніку дзяржавы на разгляд. Напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра фінансаў Уладзіміра Амарына. У цэнтры ўвагі эканамічныя паказчыкі на будучы год. Па словах Кіраўніка дзяржавы, прыярытэт - скарачэнне інфляцыі. Пакуль яна не перавышае 10% (да ўзроўню снежня мінулага года). Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўсяляк стрымліваць інфляцыю ў межах адназначных лічбаў. Яшчэ адна задача - дабівацца мінімуму працэнтаў па знешніх пазыках. Дзярждоўг не павінен расці, падкрэсліў Прэзідэнт.