Беларускія спецыялісты прымуць удзел у стварэнні насенняводча-селекцыйнага цэнтра ў Ленінградскай вобласці. Новыя праекты ў АПК сёння Кіраўнік беларускай дзяржавы абмеркаваў з губернатарам рэгіёна Аляксандрам Драздзенкам. Падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці гаварылі і аб пастаўках у 47 рэгіён беларускай сельскагаспадарчай і дарожнай тэхнікі. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў Ленінградскай вобласці пачаць прарыў у гандлі з сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і машынабудавання. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод рэгіёнаў Расіі Ленінградская вобласць уваходзіць у лік ключавых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Летась узаемны гандаль перавысіў паўмільёна долараў. Сярод новых кірункаў супрацоўніцтва - праекты ў энергазахаванні.